Страмніны нябёсных блакітаў,
Празрыстаць паветраных сноў.
На чоўне з даўніны спавітым,
Пугач заблукаў між багоў.
Як водарыць кветкамі сонца!
Як росна спявае святло!
Тчэ восень узоры бясконца
Сплятаючы іх у радно,
Якое дыванам усцеліць
Палеткаў пажоўклыя дні...
Якое натхненне прывеціць
У светла-самотным гаі.
Ледзь чутнай малітвай чароту
Вятрыска цалуе жыццё,
А там, ля старэнькага плоту
Бы прывід, аблічча тваё...
Дзякуй, Павал, за чысьцiню
Дзякуй, Павал, за чысьцiню слова!
супер
супер