Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стрэсы

Сярэдняя: 2.9 (14 галасоў)

Раяць дактары пажыць без стрэсаў,
Сэрца берагчы, не турбаваць,
Пазбягаць псіхалагічных прэсаў,
Па раскладу есці і кахаць.

І калі ўначы табе не спіцца –
Гэта стрэсы, больш няма прычын.
Нельга недарэчна мітусіцца,
Нават, каб сябрам дапамагчы,

Шкварку з бульбай замяні кефірам,
Не ўзнімай кілішак угару…
Але ж я, скажу Вам, людцы, шчыра,
Ад жыцця такога ўраз памру.

Быць жывым яшчэ на белым свеце
І эмоцый гаму адключыць –
Гэта тое самае, паверце,
Што ў душу пустэчы напусціць.

Як мне бавіць век без трапятання,
Як стрымаць магчыма сэрца грук
У асалодзе першага кахання,
Ці калі гасціць прыедзе ўнук?

Хочацца мне зведаць захаплення,
Перадужаць забабонны жах,
Утрымаць п’янлівае натхненне, –
Каб пісаў я вершы па начах, –

Цешыцца звычайным, простым рэчам
Без разлікаў, моды і крамол,
Жыць цікавым лёсам чалавечым,
А не быць падобным на жывёл.



Вельмі кепска. З памылкамі...

Вельмі кепска. З памылкамі...