Струменіць пара радасці былой,
Салодкай кавай астывае лета,
Дым цыгарэты з іскрамі ў вакно,
Здзімае вецер зорнаю каметай.
І кроча ціша вуліцай пустэльнай,
Ў духмяных ружах сціпла вечар спіць,
І дожджык за акном шапоча: Лета...
А заўтра Восень тут зашалахціць.
цудоўны восеньскі верш
цудоўны восеньскі верш