Ні сабе і ня люду,
Зорачка набакір.
Заіскрыцца прэлюдыяй
Мінарэтны кумір.
Ці адумацца пнуцца,
Толькі справа не ў тым:
Калі трэба прачнуцца,
Дрэнна сьпіцца зусім.
І за марай жывою
Стаім пад дажджом.
Пад блакітнай вадою,
Творым картачны дом.
Дожджык мройны, і годзе,
Рассыпае свой град.
І рагочуць ў народзе,
Кожны гэткаму рад.
Дзверы ў картачны домік,
трохкутна пусты,
А на сценках сямёркі,
Дамы, тройкі, тузы.
Буданы, ды з бубновых,
І іншых масцёў,
Для такіх выкшталцоных,
Неразумных гасцёў.
Гэта зорная ночка,
Травеньскіх навальніц,
Усё мне сніцца куточак,
з моцным пахам суніц.