Сцежка-сцежачка
Зелянее лісце, зелянее,
Сонейка зямлю ласкава грэе,
На мяне хлапчына азірнуўся,
Сарамліва-шчыра ўсміхнуўся.
І яго паверыла ўсмешцы,
Я сустрэла шчасце на той сцежцы.
Ведала, у выбары ўпэўніцца,
Да мяне на сцежку тую вернецца.
Прыпеў:
Ах, вузкая сцежка-сцежачка,
Хлапечая зман-усмешачка.
А сэрцу дзявочаму верыцца:
Каханне не згубіцца—вернецца.
Пажаўцела лісце, пажаўцела,
Любага кахала, як умела.
Абяцаў мне ночкай летняй, зорнай,
Што мы будзем парай непаўторнай.
Адзінока я стаю на сцежцы,
І навошта верыла ўсмешцы.
Думала ў выбары ўпэўніцца,
Да мяне ён вернецца, ён вернецца.
Прыпеў:
Аблятае лісце, аблятае,
Мой каханы іншую чакае,
Ну, няўжо маіх пачуццяў мала,
І няўжо яго не так кахала?
Ён чакае іншую на сцежцы
І яна паверыць яго ўсмешцы.
Можа, у памылцы ён упэўніцца,
Да мяне зноў вернецца, зноў вернецца.
Прыпеў:
2000 г.