Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая мова

Сярэдняя: 4.7 (84 галасоў)
Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы,
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,  
                                       аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                                          і сонным Сажом і Нёманам.
Я чакаю часіну сябрыны людской,
Але не згаджуся, што родныя мовы луской
Былі на рыбіне чалавецтва,
Якая ў вечнасць плыве акіянам вечнасці.
Галеюць увосень гаі-касмачы,
Па вясне расціскаюць лісты
Свае кулачкі маладыя.
І калі нават мова мая замаўчыць,
То не зробіцца мёртвай латынню.
Словы, дзе кожны гук
Азяблай сініцай цінькае,
Не стануць тэрмінамі медыцынскімі.
Гэтыя словы
Павінны вывучыць будуць нанова,
Каб даведацца,
               Як Русь мая, белая
               Ад вясновай наквеці
               І касцей няпрошанай набрыдзі
               З-пад чарапастых свастык,
               Вольнай воляй сваёй даражыла,
               Як з братамі і сёстрамі
               Шчыра дружыла.
               Калі мова мая
               Уліецца ў агульны людскі акіян –
               Пацячэ ў ім, стрыманая,
               Цёплым Гальфстрымам.
               І будзе мне сэрца грэць
               Кожным ашчаджаным словам,
               Бо як жыта спрадвечная
                                                        Беларуская мова!


Таиса Мэльчанка Мова _

таиса мэльчанка
мова _ рэчанька поунёцца с1лаю зноу,
з небыцця дарагое вяртае.
беларусы плывуць да сваих берагоу,
ой, шче хороша усе заспяваем:
"рэчанька, рэчанька,
чаму ж ты ня поуная?,
чаму ж ты ня поуная,
з беражкоу ня роуная.."
вяликому рыгору - слов белорусскёх гору!

!!!

!!!

Беларуская мова заўсёды будзе

Беларуская мова заўсёды будзе гучаць. Яна ніколі не згіне.

Каштоуная думка заклаздена у

Каштоуная думка заклаздена у гэты верш
Ня памятаем пра родную мову