Век імклівы наш, сябры,
І бяда такая:
Быт мінулы,
Быт стары
На вачах знікае.
Карцы,
прасніцы,
збаны
Зараз у навінку.
...Едуць знаўцы даўніны
Ў самую глыбінку.
Абшукалі ўвесь калгас,
Ды знаходак скупа.
Трэба,
трэба ім якраз
Для музея ступа.
– Трэба ступа?
Не бяда, –
Дзядзька абнадзеіў, –
Толькі б ён яе аддаў –
Рэдкасць для музея!
Не рассохла,
не цячэ...
Ужо год каторы
Ён у ёй ваду таўчэ,
Седзячы ў канторы.