Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СУНІЧНАЯ РАНІЦА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Над бліштастаю расою,
На краю Зямлі, бы блізка,
Хоць дастань яго рукою,
Шыльда-месяц вісіць нізка.

З-за спічастай сцяны лесу
Сонца ціха паднялося,
З даляў счэзла занавеса,
Святлом неба залілося.

Золак раніцы павольна
Вынішчаў свае туманы,
У цясноце дрэваў, голля
Разбураў начы заганы.

Пасля сну адкрыла вочы
Лугу шчырая ўсмешка.
Кайданы скідала ночы
Згуба вузенькая сцежка.

З неба першыя праменні
Нібы іскры зіхацелі.
Пакідала з разуменнем
Птушка дзетак у пасцелі.

На зламанай вершаліне
Ў буслянцы трашчаў бусел.
Перад Богам, кажуць, вінен,
Таму вяжа нешта ў вузел.

Рос празрыстая сінеча
На лістоте ззяе дрэваў.
Адзначае з сонцам стрэчу
Лес і гоманам, і спевам.

Пад мастом, дзе вір глыбокі,
Сіламоццем ноч танула.
Жаба жыватом шырокім
Ноч наўмысна папіхнула.

Жвавы ветрык уздоўж рэчкі
На вадзе зрабіў рабніцу.
Хтосьці там вунь, каля грэчкі,
Ідзе з вёскі па суніцу.