Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сустрэча праз гады

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

Былы салдат абняў бярозу,
Што вырасла над Мухаўцом.
Якое супадзенне лёсу —
Тут быў ахрышчаны свiнцом.

Ад мiн, снарадаў дым i копаць,
Гуло салдацкае «ура!»
Была бяроза над акопам,
Як мiласэрнасцi сястра.

На мылiцах стаяў прад ёю,
Нiбы святыняю якой.
Развiтваўся ў пекле бою
Над гэтай памятнай ракой.

Ён гладзiў па кары бярозу.
Прыгадваў дымныя гады.
А у вачах зырчэлi слёзы
Ад той далёкае бяды.



добры верш праникнавенны

добры верш праникнавенны

Да вельми прыгожы верш,вельмi

Да вельми прыгожы верш,вельмi цiкавы