Свабода – тое пачуццё
Без якога нельга людзям.
Без свабоды будзе забыццё,
Без волі людзьмі ужо не будзем.
Няма свабоды – і ты ўжо раб.
Незадаволены, але трываеш.
Назірае за табою цэлы штаб,
Ты толькі ежу з чаркай маеш
Праходзіць час, мінае час.
Ты не змагаешся, ты прывыкаеш.
І хто цябе карміў і пас,
Сабе за гаспадара ты маеш.
Праз колькі часу для цябе
Здаецца гэта добрым.
І забіваеш у сябе
Свабодны волі водар.
Ты прызвычаіўся да гэтага,
Для цябе усё прыстойна.
І з краіны разумення светлага
Перасяліўся ты у стойла.