Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свет мой - Беларусь мая!

Сярэдняя: 4.9 (15 галасоў)

Мой свет, у якім заўжды жыву,
Не супадае з іншым светам
Яго, таемна, назаву
Пакутнай думкаю паэта.

Мой свет гучыць на роднай мове
На песні, што жыве здаўна
Яе, на жаль, няма ў размове,
Бо з вуснаў не гучыць яна.

Блакіт нябёс над галавою
І птушак спеўных галасы,
Цяпер нагадваю з любоўю,
Як моклі ногі ад расы.

І я прайдуся па абшарах,
Адчую цеплыню палёў,
Якую зноў малюю ў марах...
Ды пахне квеценню садоў.

Там, дзе гісторыя гучала
Пад грозны звон стальных мячоў,
Ці прага волі праслаўляла
Зямлю адважных ваяроў.

Усё ў сэрцы захаваю
Ды падзяліцца мару я
З любым, хто прагне шчасця краю,
Бо свет мой - Беларусь мая!

05.01.2011



Добрый день. Очень

Добрый день. Очень понравилось стихотворение. Я композитор, хотелось бы написать песню. Если Вам интересно, мой e-mail natali-studio888@mail.ru
Всего хорошего, Наталья Скопец.

Для Наталі, Прыпеў з

Для Наталі,
Прыпеў з зямлі
Каб не забыла!!!
У Веранікі словы ты,
Што і ў Максіма.