Перад цудам навагодняй казкі
Дзеці самі выбіраюць маскі.
Верхалазу-жэўжыку — на сёмы...
Модніцы маленькай — пяты год.
Ды з якой прыдумкаю вясёлай
Строіцца касцюм на карагод!
Будзе шэры воўк і кот вучоны,
Рыжая ліса і Віні-Пух.
А для маскі з'едлівага чорта
Дзед для ўнука вывернуў кажух.
Свет маленства шумны і стракаты.
Са старой, як існасць, даўніны —
Ладзяцца каўбоі і піраты,
Кракадзілы, змеі і сланы.
Перад святам навагодняй казкі
Дзеці самі выбіраюць маскі,
Смела пазбягаючы апек...
Ім сягоння, пэўна ж, невядома,
Што свядома йшчэ і несвядома
Носіць маску толькі чалавек!
Прыгожы верш. Вельми
Прыгожы верш. Вельми спадабауся
=)цудоуны верш)!
=)цудоуны верш)!
згодна казачны..)
згодна
казачны..)