Сядзім у прыцемку, чакаем да відна
І пазіраем, як варона ў комін…
Ці ж праўда тое, што мы нацыя адна,
Або ўсё гэта толькі марны гоман?
Куды свахаўся той магутны дух,
Які перамагаў у жорсткіх сечах?
Навокал – толькі рэха аплявух,
Хлусня і зайздрасць, смутак і галеча…
праўдзіва. усё так і ёсць. на
праўдзіва. усё так і ёсць. на жаль... адным словам, дрыгва.
Прыйдзецца схлусіць ад
Прыйдзецца схлусіць ад зайздрасьці, смутку і галечы.)
ПАДСТРЫКАЦЕЛЬНІЦА!!!
"Куды свахаўся той магутны
"Куды свахаўся той магутны дух,.."...
Цікава, куды і да каго СВАХАЎСЯ Дух? і хто ў яго былі СВАТЫ?
ну зразумела ж, што гэта
ну зразумела ж, што гэта тэхнічная памылка. не свахаўся, а схаваўся. увогуле, верш выдатны, метафарычны і злабадзённы. гэта, Вам, Алег, не ўсялякую лухту пра "таможанны саюз" і кадэбістаў крэмзаць.
Файна!ўзяло за душу
Файна!ўзяло за душу