Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сярэднявечча...

Сярэдняя: 3.8 (9 галасоў)

Сярэднявечча… Поўнач Англіі… Дарога...
Ускрай абочыны ледзь цягнецца жабрак...
Выходзіць з лесу Робін Гуд… І мех у ногі
Шпурнуўшы беднаму вандроўцу, кажа так:

-Я – Робін Гуд - той, хто багацце адымае
Ў людзей багатых і бяднейшым аддае -
Тым, хто дабра амаль ніякага не мае...
Вазьмі мяшэчак – у ім золата – твае.

Жабрак – у шоку: “Ну няўжо пашанцавала?!
Цяпер я казачна багаты! Дзякуй, Бог!”
Ды Робін Гуд махнуў мячом – і цела ўпала…
І ў жабрака забраў ён золата мяшок.

-Я – Робін Гуд - той, хто багацце адымае
Ў людзей багатых і бяднейшым аддае -
Тым, хто дабра амаль ніякага не мае...
Ты стаў багатым? Ўжо багацце - не твае...