Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

анекдоты

Сярэдняя: 4.1 (30 галасоў)

- Тата! Тата! Маці сёння
Два разы мяне пабіла!
Першы раз - калі даў дзённік,
А там двоек - "Божа мілы!"

- А другі?

- Другі дадала -
Гэта ўжо было прыкольна -
Калі ў дзённіку пазнала
Свой уласны дзённік школьны...



Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Зайшоў у краму неяк хлопчык
З вялікай шклянкай трохлітровай.
− Што пакупнік мой юны хоча?
− Наліце мёду маладога!

Тры літры мёду прадаўшчыца,
Хлапцу працягвае і чуе:
− За мёд за гэты расплаціцца
На тыдні бацька паспрабуе.

− Але ж, так нельга – каб без грошай!
Давай сюды! –
І мёд злівае.
Малец кідае шклянку ў кошык
І з крамы хуценька знікае.

На ганку нешта разглядае
І разважае, бы аб цудзе:
− Не хлусіў бацька – праўду баяў:
На пару луст намазаць будзе!

17.11.2010



Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Згубілася дзяўчынка ў краме.
Стаіць , маленечкая, плача.

−А дзе бацькі? Дзе тата з мамай?
− Не ведаю… Пайшлі, няйначай.

−І як жа, дзетачка, іх клічуць?

Ды ўжо ў яе цукерка ў роце,
На вуснах – слінка, пах сунічны…

−Іх клічуць: “Лапачка і Коцік.”

6.10.2010



Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

Матуля сыну абвяшчае:

– Будзь добрым хлопчыкам, сынок!
На піяніна ўрок сыграеш –
Я дам табе на піражок."

А ён смяецца:

– Не! Мне бацька
Паабяцаў ажно на два –
За цішыню, што будзе ў хаце,
Калі не стану я іграць.

18.03.2011