Сярэднявечны танец
“Што за людзі скачуць?” – маму
дзеці здзіўлена пытаюць.
“Праз 600 гадоў у замку
зноў сярэднявечны танец.
Дамы скачуць, кавалеры
дружна, весела, нястомна.
Здольны, можаце паверыць,
так, пакуль не стане цёмна.
Воплескі ды “Ойра, ойра!”
замак ажывілі ціхі –
і нясе, здаецца, горад
у сярэднявечча віхар”.
Сын з дачушкай кажуць маме:
“Хоць узрост наш і маленькі,
хочам танцаваць, як дамы,
танцаваць, як кавалеры”.
“Станеш рыцарам, мой хлопчык.
Станеш дамаю, дачушка.
Рэканструктары-гурткоўцы
гэтым танцам вас навучаць.
У гурток – і сябрам блізкім
вам сярэднявечча стане
і ажывіць замак Лідскі
ваш сярэднявечны танец”.