Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сястра

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Як разгадаць, адкуль ты? Хто ты?
Як цень злавіць праменнямі хутчэй?
Ты выткана з ядвабу з пазалотай -
Крылаты выгін броваў, бляск вачэй.

Русалчыных... Цябе апець маглі б
Сам Пушкін, выкшталцоны Мандельштам;
Эстэт Набокаў мог, напэўна, сам
Лавіць цябе з падхвата ў кветках ліпы...

Хай дні бягуць - для хараства твайго ж
Пагрозы іх нямогла недарэчныя.
Свяці і ззяй, і лётай, анягож,
Прыгожа, паэтычна і бяспечна!



прыемна атрымаць такі верш ў

прыемна атрымаць такі верш ў падарунак

вельмі выкшталцоны верш.

вельмі выкшталцоны верш.