Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты бачышся мне...

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Праз пэўныя рэчы будзённых рэалій,
каторым я сілы і час аддаю,
твае галаграмы, як радыёхвалі,
хлынаюць у яву маю.

Ты бачышся мне. Апантанасць табою –
як шторм, што ўрываецца ў штыльныя дні.
Ты б’ешся ў мой розум нястрымным прыбоем –
выяваю з далечыні.

Набатам калоціцца сэрца штоночы:
калі ты, як прывід у цёмным акне,
знішчаеш мой сон і, уставіўшы вочы,
употай пільнуеш мяне.

І мне ад цябе не схавацца нікуды.
Здаецца, я – рыбка, што трапіла ў сець.
Адзінае выйсце – даверыцца цуду –
і ў родныя вочы глядзець.

27.03.2013



Каму ўключыць яго

Каму ўключыць яго карціць,
згадайце - там магіла:
на ўсіх каналах мільгаціць
адно і тое ж рыла :-)))