Табе свой свет я аддаю…
І Свет, які мяне калісьці страціць.
І як адталую ваду
Звычайна прыме і не здрадзіць.
Я не шукаю дзесь прычын —
Я аддаю жыццё ў ахвяру
табе!.. Але ж цябе і тым
не закрану — без сэнсу мару.
І ўсё дарэмна для мяне:
Ахвяры, пошукі, надзеі,
што ўсё адыдзе, усё міне,
што больш ласкавым на падзеі
свет апынецца… Але ж, НЕ —
Ты ўсё ацэніш і заплаціш
у тым жыцці, калі мяне,
мажліва, беззваротна страціш.
Мария!Ваши стихи
Мария!Ваши стихи замечательные!Я из начинающх,предпочитаю также белорусский язык.
Печатаюсь в "Пинском вестнике" Успеха в творчестве, благословения.