Там, дзе на ростанях шуміць,
Падросшы за стагоддзе бор.
Дзе раніца бурштынам зіхаціць,
Дым успамінам цягнецца да зор.
Дзе песня льецца ў тумане салаўя,
Кранае сэрца крышталёвым гукам.
Дзе цяжкім коласам засеяна зямля,
Дзе хаты накрывае белым завіруха.
Дзе хочацца застацца тленам назаўжды,
Прыгоркам у лесе з чырванню рабіны.
Кустом маліны ў полі, клёнам на мяжы,
Cаладкой цішынёй і колам каля млына.
Цяпер цябе ніколі мне не пазабыць,
Мой кут, дзе цягнецца ўсё самых да зор.
Там, дзе на ростанях на мове шапаціць
Падросшы за стагоддзе аксамітны бор.
Вялiкi дзякуй за гэты
Вялiкi дзякуй за гэты верш....