Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Толiк i памiдорык

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Любiць Толiк памiдорык.
Без яго не выйдзе ў дворык.
I гаворыць каламбуры
Ён пра памiдорык буры.
Чырвоную накiнуў коўдру,
Каб быць падобным памiдору.
Памiдорык зацвiце,
Ён шчаслiвы ўжо iдзе.
Няма жаху, няма гора,
Калi столькi памiдораў!
Кiне cолi ў кiшэнь,
Памiдоркi есць увесь дзень.
А яму гаворыць Юля:
«Усяго смачней мая цыбуля!»
«Смак у цыбулькi нейкi горкi,
А ў памiдорчыкаў салодкi!»
У яго адна гамонка:
«Памiдор ды памiдорка».
Глядзiць – на небе ззяюць зоры.
Толiк кажа: «Памiдоры».
Iдзе дзядзечка Рыгор -
«Таўсматы вы, як памiдор!»
У парасяцi хвост-вяроўка,
А пятачок – як памiдорка.
Расце у лесе мухамор.
«Вось цiкавы памiдор».
На дрэва з дрэва скок вавёрка.
«Пастой, куды ты, памiдорка?
Не баюся нават бойкi,
Мае гранаты – памiдоркi!
Па калена мне i мора,
Мой карабель – памiдора».
Стаў збiрацца ён у горы:
«Цi растуць там памiдоры?»
Сустрэўся там яму грузiн:
«Ты на свеце не адзiн.
Зваць мяне Георгiй, Жора –
Памiдоравы абжора.
Пачастуйся пад язык
З памiдоркаю шашлык».
Кажа Толiк: «Сапраўды!
Няма лепшай смакаты!!!»
Заспявалi Толiк з Жорам:
«Генацвале памiдорам!»

გენაცვალე (генацвале)