Цёмна за вакном, і вые вецер,
дрэвы так галінкамі снуюць,
што імпэт у небе цені квеціць,
ліхтары падсвятленне даюць.
восеньскае покрыва днём душыць
небасхіл у шэрані журбот,
а ўначы баль дрэў кіруе ўсім тут,
нібы душ драўняных карагод.
як нямко без гуку назіраю,
замярзаю ў цемры я душой,
свістам невыразным застываю
сярод хаатычных скокаў мрой.
і як дрэва адарваць не ў сілах
я сваіх прырослых каранёў.
змушаны на сумныя матывы
ў цьмяным жыцці снегу і дажджоў.
уражвае, вельмі.
уражвае, вельмі.