Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цвічок

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

У гаспадарніка Астапа
Была прыгожая канапа,
Але цвічок у тым сядзенні
Тырчаў і дзёр заўжды адзенне.

Спярша падзёр штаны інспектар...
За ім бухгалтар, сам дырэктар...
Але цвічка ніхто не кратаў,
Ён перажыў бы дзесяць штатаў,

Каб не ўмяшалася жанчына —
Астапа жонка Кацярына.
Яна надзела плацце ў ружы
I завярнула ў трэст да мужа.

Ды не было якраз Астапа.
— Ну што ж, прысяду на канапе!
А вось і муж...
— Астапка, мілы!
Якое плацце я купіла!

З канапы скок,
Але цвічок...
А што далей! Хоць не пішы —
Падаўся моцна крэпдэшын.

А Кацярыне не да жартаў —
Дала яна усім тут гарту:
Адзін тапор нясе, другі
Начальству цягне абцугі.
Вось усхадзіўся планавік
I скончыў справу — вырваў цвік!
__________________________

На працы іншы раз бывае:
Цвічок маленькі замінае,
I шмат на ім дзяруць штаноў,
А не прыменяць абцугоў.



смешная байка,

смешная байка,