Цябе няма. А сонца так жа свеціць. І не вайна - Вар’ят таму віной. Твой дом - труна. Нашто на гэтым свеце Мне жыць адной?
Спрабую гнаць Атрутнае чарноцце – Боль не стрываць. Сканаю… у журбе… Чым паміраць Ад гора ў адзіноце, Лепш – да цябе…