Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

бязвінна загінуўшым у мінскім метро

Сярэдняя: 4.6 (17 галасоў)

Сярод ахвяр няма маіх знаёмых,
Але пачуцці захлынулі сэрцы ўсіх:
Вар’яцкі выбух адгукнуўся ў кожным доме,
І не пакінуў раўнадушнымі жывых.
Японія і Лівія далёка.
Здавалася: бяда нас абміне.
Заціхнуў боль Чарнобыльскіх аблокаў.
Нямігу помнім як у цяжкім сне.
А тут … За што? Каму такое трэба?
Якая маці нарадзіла тых пачвар?
Якое сонца ім свяціла з неба?
Як яны глянуць сёння людзям у твар?
Бог мілаваў не апынуцца ў пекле,
У той момант не спусціцца ў метро,
Не бачыць наяву, як быццам секла
Мінчан на часткі жудаснае зло.
Не давялося дымам задыхнуцца.
Трацілавы смурод не ўяўлю.
Няма крыві на рукавах у куртцы.
А слёзы л’юцца.
Крыўдна за зямлю,
За родны кут, спакойны, цёплы, мілы,
Дзе дарагая сэрцу нівы пядзь.
Няхай майму народу хопіць сілы
І гэты выклік з мужнасцю прыняць.
Сябры мае! Любімыя! Трывайце!
Мы –беларусы! Верце у добро!
…Ліхтарыкам надзеі на асфальце
Міргаюць свечкі. Кветкі ля метро.
Загінуўшых, на жаль, мы не падымем,
Не павярнуць назад падзеі час.
А гэты дзень яшчэ адной святыняй
Адразу стаў для ўсіх для нас,
для ўсіх для нас.



Сярэдняя: 4.9 (20 галасоў)

Дождж iдзе халодны ды глухi,
Кроплямi змываючы надзею.
Край мой беларускi, край смугi,
Сэрца ўспаміны толькі грэюць.

Вытрываў нямала наш народ,
Гонар не згубiўшы на дарозе.
Веру я, што прыйдзе сонца год,
Хопiць ужо нам поўзаць па падлозе.

Толькi трэба людзям не схлусiць.
Ды не здрадзiць кату за манэту.
Патрыётам трэба заўжды быць,
Верыць у пастаўленую мэту.

Дождж iдзе павольны ды глухi,
Моўчкi залiваючы надзею.
Хто падкажа, дзе няма смугi?..
Дзе знайсьцi шчасьлiвую падзею?..



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Туга. Адчай. Знямога. Скруха.
Паблізу — слёзы. Ледзь крані.
Не маю сіл навіны слухаць.
У смутку… нават камяні.

Страшэнны выбух. Дым атрутны.
Тэракт на станцыі метро.
Людскія целы,ногі,рукі…
І смерць. Гаротнае таўро.

Чаму? Нашто? Адкуль — такое?
За што і хто знішчае нас?
Бунтуе сэрца пад рукою.
Але… Ці будзе нам адказ?

У мокры твар скуголіць вецер,
Спрабуе высушыць тугу.
Хтось каментуе ў Інтэрнеце,
А я і мовіць не магу.

Іду туды, ўскладаю кветкі.
Раздрай, разгубленасць і жах.
Няўжо мы ўсе — марыянеткі
Ў пачвары-нелюдзі ў руках?

Ў вачах — скалечаныя целы.
І кветкі, кветкі, свечкі, све…
Боль працінае звар’яцелы.
У плачы стыне свет.

Ці ж мы ў закладніках у катаў?
Ці наша доля — жаль, выццё?
Але ж павінна быць адплата —
За кроў, за слёзы, за жыццё!

Няхай зямля ў іх пад нагамі
Пякельным полымем гарыць!
Людскі прысуд — не за гарамі.
І кары Божай не спыніць.

14.04.2011



Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Цябе няма.
А сонца так жа свеціць.
І не вайна -
Вар’ят таму віной.
Твой дом - труна.
Нашто на гэтым свеце
Мне жыць адной?

Спрабую гнаць
Атрутнае чарноцце –
Боль не стрываць.
Сканаю… у журбе…
Чым паміраць
Ад гора ў адзіноце,
Лепш – да цябе…