Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цягне Сусвет

Яшчэ не ацэнена

Неба правісла ад колькасці зорак
ледзь не да самай зямлі!
Цягне Сусвет і ў 15, і ў 40...

Там, у юнацтве, лятаць мы маглі
ў снах сваіх лёгкіх. І мроях узнёслых
(так, аб каханні - пачуцці дарослых!)

Неба магніціць пагляды і мары.
Месяц, брат Сонца, не спіць круглатвары -
слухае з зоркамі ўздыхі гітары...