Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ларыса Віннікава

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Што натхненне дае і раздолле
думкам, вершам, збалелай душы?
Дзе паветра і сонца даволі
ў разамлелай паўднёвай цішы?

Гэта край той даверлівай птушкі,
на руку што гатовая сесці.
І спакай нерэальны не руш ты:
неба сінь, зелень соснаў і медзь.

Гэты край, пацярпелы аднойчы
ад Чарнобыля, як праклён
адзіноту нёс. А ўжо двойчы
не павінен ахвярай быць ён.



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Зоркі жне жнівень,
кідае ў пракосы -
зоркавы лівень
расквеціў нябёсы.

Шлях зор імгненны.
І хто яго знае,
колькі жаданняў
на іх загадаюць.



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

А сёння ноччу навальніца
мяне прыцяла да вакна.
Такое і ў сне не сніцца,
як мне здалося: я - адна!
Так цяжка мне,незразумела,
што хоць крычы,каго заві.
А ад маланак - бела-бела
раз-пораз, кроплі хоць лаві.
І гром грыміць, быццам крыўдуе,
ці так злуецца на каго.
А потым сціхне, бы даруе.
І мне шкада стала яго.
Бо ён адзін у гэты момант
у цемры. слякаці брыдзе,
не знойдз ён сабе ні дома
і не прытуліцца нідзе.
І я забылася, што страшна
хвілін мо пяць таму было.
І навальніцы я ўдзячна
за гэта дрыгкае святло.
І адзіноты не баюся,
бо ёсць каму яшчэ цяжэй.
А калі я ў жыцці стамлюся -
згадаю гром,і жыць лягчэй!



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Коўш Мядзведзіцы
вісіць над уваходам
у родны дом.
Нашы вішанькі
схіліліся над плотам.
За вуглом -
дзве фігуры.
Шэпча ноч ім таямніча
штось пра май...

Коўш - за хатай.
Маці кліча!
Усё!
Бывай!