Мой любы край – цудоўны талісман –
Душы спачын, прытулак і натхненне,
Дзе берагі, схаваўшыся ў туман,
Няспешна праплываюць па цячэнні,
Дзе нябасхіл зліваецца з зямлёй,
Ператвараючыся нібы ў вечнасць,
І дыхае імгненне цішынёй,
І часу не знікае бесканечнасць…