Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Ты прамільгнула і сышла
з такога доўгага чакання,
неўміручага жадання,
шукання пільнага,
блукання
сярод звычайнасьці штодня.
Ты прамільгнула і сышла.
І не дазволіла крануцца,
паспець крануцца да званка,
каб пачакала, не прайшла,
каб прыпыніла рух навукі
ў бок далёкага канца.
Не засталася, каб адчуў,
каб даў адчуць сваё каханне.
Ты дзесьці зноў у вандраванні
каля далёкіх надта дум.
Няхай праходзіць гэты сум
аб тваёй страце ў жаданні.
Непажаданая мая!
Не заставайся да канца.
Пакінь мяне, як і тады,
як адыходзіць прэч смуга.
Ты не дазволіш бачыць сны,
бо сон мой ты!
І толькі ты.



Як добра... Франак, чытаецца

Як добра... Франак, чытаецца на адзіным удыхе...
Выкінь кропкі ! Увесь Верш - адзін смачны удых!
(А.Б.)

Дзякуй, Алег. Ты не

Дзякуй, Алег.
Ты не змяняешся.)

Ну,крышачку-пакрышыткую... "я

Ну,крышачку-пакрышыткую...
"як адыходзіць прэч смуга." вылазе, як суконная заплаціна на цвятастай сукенцы...
(А.Б)

Ня рэж смугу. Няхай хаця б

Ня рэж смугу. Няхай хаця б што небудзь таямніцай застанецца,
як фігавы лісток.)