У чатырохлецце «Нашае нівы»
Ты, мой брат, каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.
Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.
Ў старыну беларус, не надданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
I далёка у свеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю.
Але час прамінуў, і нядоля
На народ, як бы камень, звалілась,
Беларуская слава і воля
Адышла, адцвіла, закацілась.
Не змяняючы шэрай апраткі,
Працаваў ты, як вол, гаратліва,
А у хаце тваёй недастаткі,
А на ніве тваёй неўрадліва.
А чаму? Ты не здольны, ці хворы,
Ці благі гаспадар, ці п'яніца?
Мусіць, не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць наўчыцца.
Светлы розум твой, брат, але дзетак
Ад цябе, як і ўсё, адбіралі
I на бацькаўскі родны палетак
Працаваць-памагаць не пушчалі.
Хто хацеў, той і смеў рабаваці,
Без прыпросу з'язджаліся госці —
Абдзіраць, аб'ядаць, апіваці
І крышыць гаспадарскія косці.
Можа б, ты і памёр і загінуў,
Каб не вешчая мова Баяна.
Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў?
Як жа так, што яшчэ не забрана?
Бо што бачылі госцікі-герцы —
І зямлю, і лясы, і кілімы, —
Ўсё забралі. А мову у сэрцы,
Ў сваім сэрцы хавалі-няслі мы.
Дык шануй, беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!
цудоуна. трэба увесци у
цудоуна. трэба увесци у школьную праграму.
харошы верш
харошы верш
Вельмi ганаруся тым, што жыву
Вельмi ганаруся тым, што жыву на вулiцы Алеся Гаруна у Менску!
Стихотворение помню со школы,
Стихотворение помню со школы, учили в 10 классе. К удивлению помню до сих пор,(школьную скамью покинула 11 лет назад) тогда, еще в школе, стихотворение произвело большое впечатление. Наверное поэтому запомнилось на долгие годы.
вельмi актуальна у наш час!
вельмi актуальна у наш час!
Ja vuchyu jaho, kali byu
Ja vuchyu jaho, kali byu malien'ki. My z bratam spabornichali hto hutchej vyvuchyc'. Vydatny versh, adzin z najmacnejshyh z taho chasu...
Гэты верш вывыучалi напамяць
Гэты верш вывыучалi напамяць з дзецьмi, у школьнай праграме ён iснуе. Але не увесь.
Нажаль.
Замечательное стихотворение.
Замечательное стихотворение. Читал его, только в несколько урезанном самиздатовском виде, еще лет 30 назад. Интересно, а сейчас существует это прекрасное стихотворение в школьной программе белорусского языка в школах?
учили в школе пару лет назад,
учили в школе пару лет назад, когда я был в десятом классе, хорошее стихотворение
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
ЖЫВЕ!
жыве!
Далучаюся
Далучаюся
мова
выдатна!
актуально
актуально