Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты мяне не чакай

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)
Ты мяне не чакай, я прайшоў красавіцкім дажджом, Ручаямі імклівымі збег да бліжэйшай рачулкі. Бачыш, следам за мной непад'ёмным паўзе багажом Груз нядаўніх турбот, напаўняючы грукатам гулкім Нібы рэхам, прастору між намі. І гэта фінал Нашых зносін, нацягнута-штучных, засеўшых у багне. Дай мне сплысці адсюль, адчыні да свабоды канал. Той плыве да сапраўднага шчасця, хто гэтага прагне. Ты мяне не чакай. Нібы боль успамінаў былых, З паваротам ракі назаўсёды я знікну адгэтуль. У цябе будзе шанец да ранку кахаць маладых, Я падставу знайду дасягнуць нерэальную мэту. 23.05.2013 NEW NIKE SHOES


Выдатны верш!!! Працінае...

Выдатны верш!!! Працінае...

Ведай нашых!!! Дзякуй,

Ведай нашых!!! Дзякуй, даражэнькая)))