Ты цяпер немагчыма далёка.
Вырву з градаў палын і асот.
Але воран – калючае вока –
Прабівае душу навылёт.
Захінуся шалёнаю сьцюжай,
Завяжу вузялочкам кутас.
Чорны воран над белаю ружай:
О, які фантастычны кантраст!
Я сачу, як пялёсткі зьлятаюць,
Як заходзіцца вецер сьляпы,
Рызыкоўна праз боль праступаюць
Кіпці ворана, ружы шыпы.
Адкажы, да чаго б гэта, дружа,
Кружыць, сну разарваўшы кілім,
Чорны воран над белаю ружай,
Як над выстылым сэрцам маім.
Не хачу нешта быць я
Не хачу нешта быць я варонай.
Крумкачом бы таксама не быў.
Толькі надта ўжо ноччу сьцюдзёна,
а вось з ружай бадай саграшыў.
..
Белай дзюбай пялёстак той быў.
вельмі прыгожы
вельмі прыгожы верш...падабаецца