Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён
I цярплівасці вечнай — уголас не плакаць.
Апынуся калі сярод чорных варон, —
Я памру, ды не буду па-іхняму каркаць.
Вось трывожна вядзерца нясу, як тады,
Як вучыла, нясу. Я нясу, каб суседка
He сказала, што нават звычайнай вады
Прынясці не умее, не заліўшы сукенку.
Цвёрда мною завучан натруджаны крок
Твой,
якому павек ужо не саступіцца.
I душа мая чыста, нібы матылёк,
На агонь вылятае, ды агню не баіцца.
Пішаш: «Век мой пражыты. Наперадзе — твой.
За мяне не хвалюйся. Я буду здаровай
Да апошняй вячэрняй зары палявой
I грыбочка апошняга ў нашай дуброве».
Мама, сею не жыта я, сею не лён.
Але з лёну і жыта я словы складаю.
I калі углядаюся ў парасткі дзён —
Чую крокі твае. I свае вымяраю.
Спадабаўся верш Ваш шчырасцю
Спадабаўся верш Ваш шчырасцю і сардэчнасцю, дзякуй за цудоўныя радкі.
Я ведаю, што аўтара ўжо з
Я ведаю, што аўтара ўжо з намі няма, але душа яе з намі ў яе творах жыве,дзякуй.
Вельмi шчымлiвы верш. Серца
Вельмi шчымлiвы верш. Серца нават сцiснулася у грудзях. Моцна. Вельмi моцна.
Такі цудоўны і чуллівы верш.
Такі цудоўны і чуллівы верш. Я нават заплакала. Чаму ж намя ніводнага водгуку?????????????