Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У гарах

Сярэдняя: 3.6 (16 галасоў)

На празрыстым світанні
Ты трапіла да цясніны,
І высокі магутны ельнік застаўся ззаду.
Уздыхала цямрэча крамяным іглістым чадам
За тваёю худзенькай і безабароннай спінай.

І маленькія ногі раптоўна адчулі стому.
Ты упала на дол - мурава прыняла пяшчотна.
Ты спакойна, як ветрык: ты ведаеш шлях дадому.

Там твой дом,
На гары.
Ён адважны і не самотны.

Пад аховай нябёсаў маўклівыя дрэмлюць гонты,
Час ад часу прачнуцца - глядзяць у глухі абрыў.

Недзе ўнізе патокі бурляць, камяні шалеюць,
Назаўсёды вільготныя, сонцам гараць і блішчуць.
За ракою - лагчына,
Агромністая балея.

Толькі горы бясконцым і вечным пяюць зацішшам,
Фіялетавым ладанам кутаюць у паўсонне,
Абдымаюць лавандай, фіялкамі, гарачаўкай...

Там, за вёскай, праз марыва ранку ступаюць коні,
Засынаюць у лесе пухнатыя кугакаўкі.

Да цябе толькі рэха даносіць бурленне хваляў.

Папялістыя косы вятрыска адзін мілуе.
Ты не стрэнеш ні ветах, ні гром, ні завею злую...

І патрэбна вяртацца.
Бо маці
Даўно
Чакае.