Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пераклад санета 22 У. Шэкспіра.

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Люстэрка маніць – я ‘шчэ не стары.
Тваё юнацтва сілы мне дае.
Але памру, дажыўшы да пары,
Калі й цябе няўмольны час кране.

Дзеля красы чаруючай тваёй
І атуліўшай сэрцы мілаты -
Мае – ў тваёй грудзі, твае – ў маёй :
Ці мне магчыма быць старэй, чым ты?

Так беражы сябе, любоў мая,
Як берагу сябе я для цябе.
Мне сэрца літуй, як пястую я
Нібы дзіцё матулечка – твае.

Сустрэну смерць – мае адпусціш ты,
Твае ж ва мне ўжо будзе назаўжды.