Павольна сняжок пакрывае
Цудоўны абшар Жылібера.
І толькі мароз затрымае,
Стрымае пакуты папера.
Варона не ведае болю,
Турбот, хвалявання душы.
Ляціць над тэатрам павольна,
І часу няма адпачыць.
Магутныя, моцныя дрэвы
Запомнілі зрок старажытны.
Па парку прайсціся дарэмна
Для люду ўжо перажытак.
Але ўсё не так і жахліва.
Прырода вось тут - побач нас!
Чакае нашчадкаў цярпліва,
Вяртання ў былы рэнесанс.