Дрыжаў ліхтар. Валіўся ціха снег.
Ён накрываў, хаваў мае сумненні.
Плылі між зорак вечаровым ценем
Аблокі, не прыстаўшы на начлег.
Пад палатном бурштынавага дня
Граў вецер соснам на габрэйскай скрыпцы.
Іскрыўся месяц меднай завушніцай,
А я адчай адчайна праганяў.
Накцюрн зімы – падман і супакой.
У прыцемках адлегласць зорак тае.
Страката снег на вецці расквітае,
І мроіць ранак ранняю вясной.
гэта не верш. але спрабаваць
гэта не верш. але спрабаваць трэба...
Для пачынаючага - някепска.
Для пачынаючага - някепска.