А ўсё ж вінаваты і я:
Суладдзе ў прыродзе парушана.
Паменшала птушак сям'я,
I рыба бяздумна патручана.
Няма чым віну апраўдаць,
Сумленне маё зацярушана:
Баяўся адкрыта крычаць,
А толькі даводзіў нязмушана.
I я вінаваты у тым:
Без толку балотца асушана.
Напэўна, і ў слове маім
Трывога гучала прыглушана.
Што сосны трывожна шумяць,
Што ў лузе без кнігавак ціха,
Патрэбна было закрычаць,
А я, нібы пташачка, ціўкаў.
Оно очень сложное Очень
Оно очень сложное
Очень сложно учить
Дзякуй Вам за тое, што Вы
Дзякуй Вам за тое, што Вы адчуваеце і рэагуеце на тое, што спатыкае ў жыцці. Дзякуй, што Вы не застаеце раўнадушным да чужога, да нашага болю! Дзякуй Вам за гэта.
Красивое стихотворение А
Красивое стихотворение
А главное, что актуальное.
Мне понравилось.
Супер!
Супер!
Дзякуй за верш! Актуальная
Дзякуй за верш! Актуальная тэма. Марына
+1
+1
Згодны, добры верш. Толькі б,
Згодны, добры верш. Толькі б, мне здаецца не "Суладдзе" ў другім радку, а "Саўладдзе" больш падыйшло.
І "без толку" ў другім радку трэцяга слупка гучыць горш, чым "Дарэмна"...
Усё роўна добры верш.
Мне нравится
Мне нравится