Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Устань з каленаў...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Устань з каленаў, галаву ўздымі, Мой беларускі народзе! Хопіць запалохвання ды хлусні, Быць статкам беcпраўным годзе! Гонар у кожным ёсць, кожны з нас патрыёт, Але за гады чорнай ночы Згубілі людзі сумленне сваё, Закрыўшы далонямі вочы. Дык колькі часу павінна прайсці? Гінуць колькі нам год за годам, Каб мы ў сабе змаглі мужнасць знайсці Устаць вольным магутным народам! Колькі крывёю плошчы нам мыць? Колькі рваць ад плачу нам грудзі? За кратамі шчэ колькі нам гніць, Каб нарэшце прачнуліся людзі? Я мару, каб гэтыя словы пачуў Кожны, чыя “хата з краю”. Каб у сэрцы любоў да радзімы адчуў, Ім верыць у свабоду жадаю! Божа Магутны! Кінь позірк свой На гэты край, гісторыяй згублены. Дзе прасякнута ўсё народнай крывёй, Д’яблам душы людскія загублены! Mens Trainers