Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

барацьба

Сярэдняя: 2.5 (15 галасоў)

Ціха...
Чуваць, як крадзецца забойца.
Гучна
сэрца б'ецца ў грудзях.
Бегчы
ці ў шафе стаіцца
баязліва у блакітных сямейных трусах?

Дзіўна...
Героям, аднак, не да жартаў.
Клюшка -
лепшая рэч на зямлі.
Джэдай
будзе абараняцца,
бо шмат яшчэ спраў у жыцці.

Памылка...
I гнецца чарот супраць плыні.
Тадам...
Певень у лапах лісы.
Крыўдна
смяльчак наш загінуў,
ледзь ледзь не дажыў да вясны.



Сярэдняя: 4.1 (14 галасоў)

Без надзей, але гатовыя на ўсё,
Мы крочым да ратоўнай плошчы.
З марамі пра лепшае жыццё
Слязяцца на марозе вочы.

Мы не здамося, не зробім крок назад,
Ніколі мы не ўстанем на калені.
Хай памятае мае словы кат,
Хутка гарэць яму ў агне пякельным.

І ён ілье на нас свае памыі,
Ён выкрасліў са спісу жывых нас.
Вось прыйдзе час, пазнае моц той плыні,
Патрыятычнай плыні, хутка прыйдзе час.

І тая хеўра, што побач з табою,
Разбягіцца па глухіх кутах.
Ты іх карміў народнаю крывёю,
Сам сілкаваў народа таго страх.

Без надзей, але гатовыя на ўсё,
Мы крочым да ратоўнай плошчы.
З марамі пра лепшае жыццё
Слязяцца на марозе вочы.

Гісторыя ў маіх руках,
Гісторыя ў маіх далонях,
Бела-чырвона-белы сцяг,
Магутная літоўская пагоня.



Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

Свабоды дух, ляці на крылах,
нібыта птах прыгожы, вольны,
хай грукацяць сабакі з тылу
па-за смуродам навакольным.

Ляці вышэй, каб не кранулі
тваіх адзенняў снежна-белых
шалёныя сляпыя кулі,
бо часам бог ратуе смелых.

Ляці хутчэй, каб кіпцюрамі
цябе не злапіла навала,
ды пільны будзь з валадарамі:
ім усяго спрадвеку мала.

Ляці туды, дзе не хапае
такой, як ты, цудоўнай птушкі,
хай нехта роў табе капае,
як падказалі д’ябла служкі.

Свабоды дух, ляці на крылах!
Ты – сцяг чаканай перамогі.
Для барацьбы надай нам сілы.
І міласэрнасці ад бога…



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Устань з каленаў, галаву ўздымі,
Мой беларускі народзе!
Хопіць запалохвання ды хлусні,
Быць статкам беcпраўным годзе!

Гонар у кожным ёсць, кожны з нас патрыёт,
Але за гады чорнай ночы
Згубілі людзі сумленне сваё,
Закрыўшы далонямі вочы.

Дык колькі часу павінна прайсці?
Гінуць колькі нам год за годам,
Каб мы ў сабе змаглі мужнасць знайсці
Устаць вольным магутным народам!

Колькі крывёю плошчы нам мыць?
Колькі рваць ад плачу нам грудзі?
За кратамі шчэ колькі нам гніць,
Каб нарэшце прачнуліся людзі?

Я мару, каб гэтыя словы пачуў
Кожны, чыя “хата з краю”.
Каб у сэрцы любоў да радзімы адчуў,
Ім верыць у свабоду жадаю!

Божа Магутны! Кінь позірк свой
На гэты край, гісторыяй згублены.
Дзе прасякнута ўсё народнай крывёй,
Д’яблам душы людскія загублены!