Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Узыход. Малая Люцінка

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Узыход. Малая Люцінка
За акном, прачынаецца сонца,
Зіхатлівыя, бурныя промні
Прабягаюць па небу бясконца
І крычаць мне ў лістоце:“Запомні,
Нагадай, калі будзе навокал
Адзінота з пустэчай вітаць;
Узляці да вясновых аблокаў,
Там сустрэнеш вялікую раць:
Стогадовая дрэвы, карункі,
Чысціню на абраных шляхах;
І адхлынуць халодныя думкі,
Што ніколі не зробіш ты ўзмах."

Валадарыць вакол цішыня,
Нараджаючы ў сэрцах спакой,
Тут дарога праходзіць адна -
Дацягнуцца да небу рукой:
Зразумець таямнічыя фарбы,
Якімі выводзіў мастак,
Краявіды натхняльныя - скарбы
Зямлі беларускай і знак
Яднання чароўная прыроды
З бязмежнай душой чалавека.
Шукаюць развагі прыгоды,
Дзе божая воля, апека.