Шукай сваё каляровае
Вакно надзеі чарговае
Пакуль ня згас тусклаваты свет
Пакуль ня знік апошні след
Ты з неба скарбаў не чакай
А лепш ты шчасце сваё шукай
З натоўпу шэрага каб сыйсці
Каб не забыцца ў мітусні
Калі паўсюль толькі белы дым
Ты не згаджайся быць яшчэ адным
Не будзь ніколі ты як усе
Каб жыць заўсёды ў белай паласе
Як быццам так. Не як
Як быццам так.
Не як усе.
Малюнак – рак,
Плыве ў рацэ.
Адзіны ён
Зусім усім,
Як у дакор.
Чаму адзін?