Вечар асенні, вечар маўклівы
Песціць, цалуе, песціць каліны.
Песня зблудзіла, песня у гаі,
Зоры ж у высі, зоры мігаюць.
Срэбрам на лісце, срэбрам на стромы, -
Ўсюды сугучнасць, ўсюды так стройна.
Струны у сэрцы, струны-браціхі
Звоняць умітусь, звоняць, не ціхнуць.
Як жа мне з імі, як жа, каліны,
Ў вечар асенні, вечар маўклівы?
1925
І сапраўды як жа ш жыць у
І сапраўды як жа ш жыць у чорна-белым?
Хіба што існаваць. Кожны Язэп проста абавязаны мець побач сваю чырвоную КАЛІНУ!
А там і раніца з вясёлкай не затрымаецца.