Вечарам ясным
на шэрым асфальце
дзіва я ўбачыў —
вяргіня цвіла.
Пераўтварыла
цукерачны фанцік
у сарамлівую
кветку імгла.
Міг — наваколле
ўсё запылала,
бы ў акулярах
ружовага шкла.
Вось і для шчасця
патрэбна так мала:
шкельца кахання
ды шкельца цяпла.
Павел,дзякую Вам за вершы!
Павел,дзякую Вам за вершы! Пачытаю и быццам дома была. Нейкія лёгкія, пяшчотныя,зразумелыя, запамінаю хутка. Яшчэ раз дзякуй вялікі.