Ты плануй, не плануй — вырашае заўсёды Бог.
І крыўдуй, не крыўдуй — мае рацыю ён, не ты.
Вось і сёння, напэўна, ізноўку цябе збярог
Ад чарговай спакусы ці іншай якой бяды.
У прыветнай кавярні людское шуміць трысцё.
Майго цела абрысы адлюстроўвае ўпарта шкло.
З аднаго боку, сумна — праходзіць маё жыццё.
А з другога, прыемна — пакуль яшчэ не прайшло...
Вырашае заўседы Бог. Так.
Вырашае заўседы Бог. Так.