Вечарына-вечарына
Ой, згубiла мацi сына
Сын iз дзеўкай недзе ходзiць
Душу мацi цiха зводзiць
Вечарына-вечарына
Гору матчыну прычына
А шукаць яна не пойдзе
Бо ня ведае, дзе знойдзе
Мацi-мацi, не журыся
А за сына памалiся
Узгадай сябе дзяўчынай
Гараваць няма прычыны
Мацi-мацi, спаць кладзiся
Добры сон табе каб снiўся
У цябе нявестка будзе
Хай яна сыночка любiць
Вечарына-вечарына
Мацi чуе крокi сына
I спакойна засынае
Бо усё наперад знае