Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Веі замружу, і ўбачыцца вечар...

Яшчэ не ацэнена

Веі замружу, і ўбачыцца вечар —
Белая цэркаўка тоненькай свечкай.
Гнёзды шпачыныя пад Палатой.
Цені дубоў над халоднай вадой.

А за стагоддзямі ў прыцемку сінім
Вочы зямлячкі маёй, Ефрасінні.
Цьмяна бялее на кнізе рука,
Б'ецца аб шыбу агонь матылька.

Полацк драўляны. Малінавы звон...
Хто ты? Ці мроя, ці ява, ці сон?

Можа, твой майстар на холад муроў
Выплеснуць здолеў гарачую кроў,

Позірк праменны, дыханне надзей,
Каб засталося святло для людзей?
Што ты хацела на роднай зямлі?

Ды цішыня. I стагоддзі прайшлі.

Толькі вось цэркаўкі белы пажар.
Толькі аблокаў павольных цяжар.
Толькі прымроіцца ў прыцемку сінім
Позірк зямлячкі маёй, Ефрасінні.



Заўсёды любіла такія вершы.

Заўсёды любіла такія вершы. Яны простыя, але за простымі словамі схавана душа.

добра

добра