Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Векавыя муры...

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Старых каменняў пыл стагоддзяў,
на замкавых мурах палёг.
Ды на святых рачных разводдзях,
як на люстэрка ціха лёг.

Руіны замкаў - прывід часу,
людскога шчасця і бяды.
Час руйнаваў людскія класы,
і ў пыл цярушыў гарады...

А на руінах замкаў пышных,
гуляюць прывіды людзей.
Ім моцы не дае ўсявышні,
іх шлях да пекла карацей...

Гальшанскі замак дажывае,
свой зруйнаваны, буйны век.
І прывід там, як сон лунае,
навечна гэты яму здзек...

Муры яго зазелянелі,
трава ўзбуйнілася над ім.
Калісьці гукі там звінелі
прыгожым лікам залатым.

Цяпер так сумна бачыць цела
той прыгажосці векавой.
Карона з галавы зляцела,
і замак пакаціўся з ёй.

Ў векавых мурах з камення
ў закутках яго жыцця,
п'юць піва нашы пакалення,
вяртаюць замак з небыцця...

Бутэлькі "Лідскага" і "Бровар"
знайсці там можна ў закутках.
Наш час такі вялікі повар
трымае ўсё ў сваіх руках...