С.Б.
Так радасна дзякаваць кожнаму,
Хто Богам падораны мне.
Паспець бы, пакуль прамільгне
Мой век электрычкай апошняю,
Пажоўклым лістком у вакне.
Не, гэта зусім не дэпрэсія
І не развітанне, ані,
Не заклік збіраць камяні.
Бог дасць, дажывем і да пенсіі...
Але ўжо палічаны дні.
І з часам вастрэй адчуваецца,
Што ўдзячнасць не можа чакаць,
Што страшна сябе папракаць,
Калі сувязь - раз - абрываецца
І ў вечнасць дарэмна гукаць.
І толькі ў малітве - так верыцца -
Падзякі запознены ўздых
Дасягне, патрапіць да тых,
Хто болей ніколі не вернецца
З нязнаных краёў незямных.
Хто быў са мной
і ёсць,
і будзе
У нам наканаваны час -
Я дзякую за ўсё вам, людзі,
І Богу дзякую за вас!
Алёша, спасибо за верш. С.Б.
Алёша, спасибо за верш. С.Б.
Добра. Але папраў апошнюю "І
Добра. Але папраў апошнюю "І Богу дзякую за вас!"...
на - "І дзякую Бога за вас!"
Аляксей. дзякуй за тое, што
Аляксей. дзякуй за тое, што ёсць Вы. Люблю.