Вёска мая
Знаю, дзесьці ёсць многа
прыгожых краёў незабыўных.
З імі сэрцы людскія
Заўсёды былі непарыўны.
Для мяне ж няма лепей
Хатыніч ваколіц знаёмых.
Я люблю сваю вёску і ўзімку,
І ў кветках вясновых.
Вёска мая--непаўторны мой край,
Для душы і для сэрца адзіны.
Вёска мая, з табой радасць дзялю і адчай
І ўзлётаў хвіліны.
Вёска мая--летуценняў калыска,
Юначых надзей і жаданняў,
Вёска мая, ты заўсёды, як маці,
Чакаеш сустрэч--не расстанняў.
Колькі буду хадзіць
Па зямлі тваёй любай, жаданай,
Знаю, буду заўсёды сваёй,
А не госцяй нязванай.
Знаю, тут і прывецяць,
І скажуць мне добрае слова,
Песняй ў сэрцы жыве
Твая блізкая, родная мова.
Вёска мая--непаўторны мой край,
Для душы і для сэрца адзіны.
Вёска мая, з табой радасць дзялю і адчай
І ўзлётаў хвіліны.
Вёска мая--летуценняў калыска,
Юначых надзей і жаданняў,
Вёска мая, ты заўсёды, як маці,
Чакаеш сустрэч--не расстанняў.
2001 г.